Згасла сонца ясна, закацiлася.
Плач, сiрацiнка!
Гожа цвiла б мая рабiнка, -
Горку ж долю ў мацi ўзяла.
Шэра зязюлька,
Бедна дзеўка мала.
Улетку твайго татульку
Чорна смерць забрала!
Долу.
Што з зямлi ў зямельку ж вернецца.
Мацi ў магiлку зышла...
Ай, нашто, мiла матулька,
Ты прыгожу нарадзiла!?
Квола iгрушка
Долу пахiлiлася.
У ножкi твая дачушка
Кату пакланiлася!
Вербанька-лозка.
Гаротная.
Суцішыць слёзкі
Зямля.
Вой стомленай рукою
У келіх мёд бурштыновы лье,
Прагна 'го пье.
Дзе ж спакой? Здані злой
Хворы смех.
Туман ў галаве.
Дзеўка рвецца.
Кінь, дурная! -
Крыкнуў злосна.
Што было...
Як?
Паспытаў.
Вуснаў.
Росных, 'шчэ нявінных
Смак.