Змрок ахутаў наваколле
Неба слёзы зноў ракой лье
Сонца мёртвае на снезе
Жах змяёй у душу ўлезе
Тут каханне пахавана'
Спіць. Заўчасна перарвана
Жыццё. Не прыйдзе вясна
Труна.
Месяц хутаецца ў хмары
Абудзілісь злыя мары
Стогне вецер, у жальбах плача
Ён?! - Прывід у цемры скача…
Роспач! - Кінулась у хвалі.
Пры дарозе пахавалі
Бярозка над магілай адна
Не пусціць труна