Хмары цяжкія. Змрок над зямлёю.
Меч бліскучы
рассёк нябёсы.
Чорнай рукою - сілай сваёю
ноч
гоніць вершніка полем
у ваўчыную пашчу - цёмную чашчу,
у лес…
Дрэвы самкнулісь.
Прагныя вочы свецяцца ў ночы -
Злыя
сілы прачнулісь.
Што ляціш, б'еш каня? -
Не згубіць ані дня б!
Ці ж ты звер-ваўкалак?!
Волю сцяў у кулак.
Толькі запозна. Чырванню слізкай
месяц скрываўлены плача.
Сілы губляю, смерцю ўжо блізкай усё
дыхае.
Не ўратуеш; чорныя воды мне
стануць магілай.
Свечка згасае.
Зрок адымае
ноч.
Страшнаю сілай.