У замку, як вечар абернецца ноччу,
Смерць пануе.
У чорным убранні туга лунае.
Цішу пільнуе.
Дзеўчына плача: гіне душа!
[Дзесь' плач гіне]
Цела палае - хутка імша.
[Цела стыне]
Круччамі чэрці цягнуць-ірвуць
[Кручча цягнуць]
Кары нябеснай ужо не абмінуць мне!
[Кары час...]
Чорныя сілы! Там, дзе магілы,
Вашу моц п'ю!
Ноч варажыла, зёлкі курыла...
Пахла кроўю.
Блішчуць маланкі, дрэвы шумяць
Холад абдыме - душу б адняць.
Стоды крывавых прагнуць ахвяр.
Ценем паўстане з цемры ўладар мой!