Не хадзі, мой любы сынку
Не хадзі туды вайною
Там зашмат мячоў жалезных...
Хто ваюе без прычыны
бойку лезе без развагі
Той жыццё ў ёй губляе
Той у бойцы загінае!
На балоце не ўпаду я
Ды ў пяску я не загіну
Дзе жытло груганаў чорных
Дзе крумкач знаходзіць ежу
На вайне сканаць – мой гонар
Хутка міне век героя
Адыходзіць ён не хворым
Ён не кволым свет кідае!
Калі згінеш ты, мой сынку
Хто жа бацьку абароніць?
Хай памрэ ён на прагоне
На двары няхай сканае!
Хто жа матку абароніць
Хто апынецца з ёй разам?
На стале хай загінае
Душыцца ў брудным хлеве!
Хто жа брату дапаможа
Ля яго ў няшчасці будзе?
Хай у лесе застанецца
Зваліцца няхай на полі!
Ля сястры тваёй хто будзе
Суцяшаць яе ў гароце?
Ля калодзежа хай згіне
Альбо мыючы бялізну!
Бацька, брат, сястра радная
Ці заплачаце аб сыне
Калі скажуць што памёр я
Што раптоўна знік са свету?
Мы сабе здабудзем брата
Мы сабе здабудзем сына
Лепей за цябе ён будзе
Разумней цябе ён стане!
Я таксама не заплачу
Як пачую, што вы зніклі
Я сабе сям’ю збудую:
З камянёў будуць галовы
Журавінавыя вочы
Валасы – сухія травы
Цела будзе з сукоў клёну
Рот – гліняны, вушы – з кветак!
Мая маці дарагая
Ты мяне ў сябе насіла
Ты дзіцёнка гадавала
Ці заплачаш ты аб сыне
Калі скажуць што памёр я
Што раптоўна знік са свету?
Старой думак не пазнаеш
Сэрца маці-недарэкі
Горка-горка я заплачу
Калі згінеш ты, мой сынку
Знікнеш з ліку чалавекаў
Без цябе род застанецца!