Гэй што там за гоман,
Хто там рагоча?
Пяе, скача ў ночы
Да жартаў ахвочы?!
Манюкi, блазаны:
Голыя грудзi;
Смешныя скокi –
Спакою ня будзе!
Мертвыя, быццам,
На зямлю кладуцца;
Раптам «прачнуцца»,
Падскочуць, узаўюцца!
З iмi ўзаўецца
Пясок пад нагою
Ды песня, якою
Паветра напояць!
Наадварот ходзяць,
Насуперак робяць,
Часам пужаюць,
Заўжды сваволяць
Мыюцца пылам,
У спеку – пад коўдрай.
Чысцяцца брудам,
Голыя ў холад
Чуюць нячутнае…
…Час пранiзаюць
Бачаць нябачнае…
…У бязмежжы блукаюць
Каменчыкам стануць
У дзiцячай далонi,
Бляскам ляза,
Кропляй поту на скронi...
Глядзяць на iх людзi
I хмель весялосцi
Куфалi сэрцаў
Поўнiць да краю
Думкi - у пекла!
Iнстынкты - на волю!
..Збiць! ...Зруйнаваць!
..Злiцца! ...Спатолiць!
Шчыраму смеху
Расчыняць насустрач
Дзверы душы,
Вочы ў цемры расплюшчаць
Крылы расправiць,
Хто поўзаў учора!
...Кружыць, калыша
Сусветнае Кола!
Адзiнае цела
Сям’i велiзарнай
Бясконцыя спевы
Няспынныя танцы
Але кожны iмкнецца
Пракласцi дарогу:
Шырокiя крокi
Па-за Кола Прыроды
Дарэмныя скокi,
Вандроўкi да зораў -
Дзiця ганарлiвае
Паказвае нораў!
Зламаныя крылы,
Няўдалыя роды,
Падараваная моц
Адышла назаўседы!