Вера продкаў, частка 1 - Баюць каменні

(Абрамович, Бобриков - Васильков)

Маланак дзiды, рыканне грому -
Каваль Сусвету бразгае ў кузнi
Ды быццам гнеўна неяк працуе?..

Цяжкiя кроплi - нябесаў слезы
Цi зоры плачуць, цi дождж гаворыць
Iмжа раптоўна сплялася ў словы...

Злуецца Бацька, Уладар Магутны
Хавальнiк Ведаў, Спрадвечны Творца
«Няўжо нашчадкi страцiлi памяць?!..»

Крыўдуе Мацi, Сузор'яў Ткалля
Спатканняў Сведка - Каханне дорыць
«Напэўна дзеткi зусiм забылi!..»

    Чужыя абрады, нятыя ахвяры
    На капiшчах стоды ў чужынскiм убраннi
    Няродныя словы ў мове бацькоўскай...

    Зямля больш не родзiць, гушчар не пускае
    Журба, боль ды роспач, страшныя хваробы
    Крумкач свае вока вайны зноў расплюшчыў...

        Але ўсе дарэмна... дрыготкае полымя...
        Памяцi продкаў... згасла навекi.
        Дзецi-вар'яты... не маюць думак...
        Не бачаць знакаў... не адчуваюць...
        Подых Нябесаў... Зямелькi дотык.
        Нявартыя жалю!!!

    Чорны Месяц, прачынайся!!!
    Зямлi Нетры, разгарнiцесь!!!
    Раптам, Хвалi Агнявыя,
    Спынiце ганьбу!!!