Прысушыла хлопца дзеўка...

(Абрамович - Голин)

Прысушыла хлопца дзеўка,
Думала, ажэніцца.
Небарака ж з глузду з’ехаў –
Не мычыць, не целецца.

Дзень стагнала-галасіла:
Што з табою, мілы?!
Цэпам ўвечары пабіла,
Ў бок ўсадзіла вілы.

Жонка,
дзеўка маладая.
Тонка,
Як той чорт, худая –

Ўраз бычка ды індычка,
Ды бульбы кош з’ядае.
Півам хмельным запівае –
Смагу залівае.

Пакахалася з манахам,
Думала, прыгожы.
Нацярпелася, вой, страху,
Збаў нас, Вечны Божа!

Дзень гуляла, мілавала –
Век з табою, любы.
Увечары пацалавала –
Ласіныя губы!

Біскуп
Дзеўку спавядае:
Ведзьму
Грэх не пакідае –

Пакахалася з нячыстым
Дзеўка маладая!