... bo jana byla viedzma

(Abramovich - Holin)

Суцiш гарачыя слёзы -
З неба, з вышынь светлых,
На землi грэшнiкаў. У норы
Цёмныя. Светла сама
Чыста дзева сышла.
Ветлых, добрых шукаць.
Ратавацi нас.

    Блукаў я ў адзiноце. Цягнуўся паныла.
    Без надзеi.
    Людзей цураўся.
    Бо зрабiлiся людзi горшыя за звяроў лютых.
    Не пракорму шукалi,
    але крывi суседзяў сваiх прагнулi.
    Нiвы гарэлi.
    I вада ў калодзжах стала як кроў.
    I з'явiлiся знакi страшныя ў небе, i ў водах, i на зямлi.
    Стагнала зямля...
    А старыя людзi казалi, што будзе мор, i немач, i спусташэнне...
    Я ж блукаў па краi маiм. I ў стоме трызнiў.
    I бачыў дзеву бязгрэшную, і пытаўся:
    Пашто прыйшла ты, дзево?
    I адказала:
    Каб не ўмерлi!

Ганьбiлi.
Камянямi збiвалi, шалеючы.
Крычалi, раўлi:
Ведзьма!
Жывою шлюху сярмяжную спалiць!
Ведзьма! Сука д'яблава!
У полымi гары!

    Iмем Святой Царквы Ваяўнiчай
    Асуджана дзева тая на страту.
    Будзь ведзьма злая праклята!
    Анафема! Анафема навекi!
    Шматлiкiмi вядзьмарствамi сваiмi
    Учынiла ты шкоду вельку.
    I за гэта будзеш спалёна.
    Nam que ferrum non sanat ignis sanat!

Вогнiшча. Высокае зырка палае.
Кроў кiпiць.
Псы хлуслiвыя! Гэта не ведзьма згарае!
Яна... анёл!
Мае жыць!