Hrech

(Abramovich - Holin)

Тут не згас чорны род.
Спiць адвеку.
Не сустрэць мiж балот
Чалавека...

    Сонейка ўстае па-над лесам,
    Косы - залато цяпло - распускае;
    У чашчы спiць драпежны звер - не рыкае,
    І нябесных птушак звон не змаўкае.

        На ручаньках кволых
        Што, быццам скарб, нясеш
        Моцна прытулiўшы да грудзей?
        Кроў. На сцёгнах голых.
        Ці ж які грэх, ці сполах
        Хочаш схаваці ад людзей?

            Той звер люты
            Твой растаптаў вянок!
            Ты ж атруты
            Налiла ў вiно.


        Шэпча, шэпча, шэпча, шэпча,
        Шэпча, шэпча цёмны лес.
        Лес пракляты! Лес закляты!
        Згубiць дзеўку лес!


            Там, мiж азёр празрыстых,
            Будзе ляжаць яна.
            Знiкне ў водах чыстых
            Калыска-труна.

        Будуць вербы гушкаць
        Увесну немаўля.
        Будзе стагнаць мацi.
        Зямля.