Наш сайт набыў новае аблічча. Але змяніўся не толькі вонкавы выгляд, але і змест. Плануецца дадаць шмат новых матэрыялаў: музыку, відэа, фота і шмат яшчэ чаго. Таму сачыце за навінамі!
Weeping Twilight выступае на фестывалі "Пятніца 13". Таксама ўдзельнічаюць Asguard, Nightside Glance, Soulsides, The Dim Sun і іншыя. Канцэрт адбудзецца 13 лютага 2009 у клубе "Рэактар" (г. Мінск, вул. В. Харужай, 29). Кошт квіткоў 18000-25000.
Выпуск альбома "Parastki Pamiaci na Ruinach Byłoha" у CD-фармаце запланаваны на пачатак-сярэдзіну восені гэтага года. Гэта значыць, чакаць засталося зусім крышку! І напярэдадні рэліза адну з новых песень можна пачуць на CD-дадатку да нядаўняга нумара Metal Art - папулярнага беларускага метал-часопіса.
Альбом "Парасткі памяці на руінах былога" перайшоў да стадыі міксавання і мастэрынгу на Phoenix Studio што ў Рызе, Латвія. Працэсам кіруе Гінтс Лунберг, які знакаміты супрацоўніцтвам з гуртамі Skyforger, Obtest, Dissimulation, Luctus.